З пачатку зімы ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі з траўмамі, атрыманымі пры катанні з горак на цюбінгах, звярнуліся больш за 100 дзяцей, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Шпіталізаваны 35 пацярпелых, з іх трое — з цяжкімі траўмамі. Дваіх непаўналетніх прааперавалі. Адно дзіця перанесла дзве аперацыі.

Па словах кіраўніка РНПЦ, галоўнага пазаштатнага спецыяліста па дзіцячай нейрахірургіі Міністэрства аховы здароўя Міхаіла Талабаева, кожны выходны, святочны дзень у цэнтр прывозяць з траўмамі мінімум 10—15 дзяцей.

Акрамя таго, за мінулыя школьныя канікулы па дапамогу ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі звярнуліся больш за 30 дзяцей з так званымі цюбінгавымі траўмамі, 9 з іх шпіталізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0