Інфармацыя пра здарэнне паступіла ў міліцыю з цэнтральнай гарадской бальніцы, куды хлопчык быў дастаўлены з траўмай галавы. Ён спускаўся з горкі на цюбінгу.

Увечары 9 студзеня чацвёртакласнік катаўся на цюбінгу ў раёне Кургана Славы ў Полацку. Там вельмі стромкія горкі, і чарговы заезд скончыўся для яго сутыкненнем з дрэвам. Школьніка ў бальніцу прывёз старэйшы брат.

Акрамя таго, у Віцебскай гарадской станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі расказалі, што падобныя інцыдэнты 4,6 і 7 студзеня адбыліся ў абласным цэнтры, пацярпелі чатыры чалавекі. Так, пры спуску з гары атрымала траўму рукі 13-гадовае дзіця. У іншых выпадках пацярпелі дарослыя: у адным мужчыну даставілі з акрываўленай галавой, таксама дзве жанчыны пашкодзілі спіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?