Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня ўручыў узнагароды «За духоўнае адраджэнне», спецыяльныя прэміі і прэміі «Беларускі спартыўны Алімп».

Пасля цырымоніі адбыўся канцэрт, на якім выступіў і малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай. Ён акампанаваў на раялі Юліі Быкавай, якая выканала песню «Куточак Беларусi».

Фрагмент з выкананнем музыкі Колем Лукашэнкам на раялі паказалі беларускія тэлеканалы.

На кадрах можна ўбачыць, як Аляксандр Лукашэнка праслязіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0