5 студзеня прыкладна а 9-ай вечара ў вёсцы Ячава (Случчына) мясцовы жыхар Ілля чысціў снег у двары свайго дома. Раптам ён пачуў крыкі: «Дапамажыце!» Хлопец падумаў, што яму здалося. Ён выйшаў за брамку і гучна спытаў: «Хто тут?» Але яму ніхто не адказаў. А праз пару хвілін зноў пачуў крык: «Дапамажыце! Я заблукаў!», піша «Інфа-Кур'ер».

Ілля зразумеў, што крык ідзе з поля. Ён узяў сабаку, ліхтарык і пайшоў у той бок. Прыкладна за 150 метраў ад яго дома, у канаве, скруціўшыся калачом, ляжаў мужчына. У радыусе 50 метраў быў вытаптаны снег. А каля пнёў былі сляды ад падзення. Напэўна, ён так заблудзіўся, што проста вельмі доўга хадзіў па крузе.

Аказалася, што гэты дзядзька жыве ў Ячаве на суседняй вуліцы. Яму прыкладна 60 гадоў, і ён даўно страціў зрок. Да таго ж у гэты вечар быў п'яным і моцна замерз. Ён не мог зразумела распавесці, як трапіў у канаву. Сказаў толькі, што ішоў дадому. Мужчыну адвялі дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0