president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка захапляецца не толькі хакеем, заявіла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант у эфіры перадачы «Макаёнка 9» на тэлеканале «Беларусь 1», піша Tut.by

«Давайце разам лічыць. Хакей і бегавыя лыжы — у зімовы перыяд. У хакей ён гуляе 2-3 разы на тыдзень, бегавымі лыжамі займаецца практычна кожны дзень. Горныя лыжы, калі, вядома, дазваляе графік», - пачала пералічваць Эйсмант.

Яна таксама нагадала, што ў юнацтве Аляксандр Лукашэнка гуляў у футбол і да гэтага часу вельмі захапляецца гэтым відам спорту.

«Акрамя гэтага, ён гуляе ў валейбол, баскетбол і гандбол. Плаваць умее, але не вельмі любіць. Акрамя гэтага - тэніс, веласпорт, біятлон. Гэта дакладна, якімі відамі спорту ён валодае», - дадала прэс-сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0