Перамовы за зачыненымі дзвярыма лідараў Расіі і Беларусі Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі працягваліся 3,5 гадзіны. Гэта ўсё, што вядома пра вынікі сустрэчы. Раней Крэмль аб'явіў, што прэс-канферэнцыі пасля перамоў не будзе.

Другая за тыдзень сустрэча Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі доўжылася 3,5 гадзіны.

Пра вынікі перамоў бакі не паведамілі. Раней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што сумесная прэс-канферэнцыя лідараў па заканчэнні сустрэчы не запланавана. Адразу ж пасля сустрэчы з Лукашэнкам Пуцін адправіўся на Красную плошчу, дзе ўзяў удзел у таварыскім хакейным матчы. Пуцін заявіў, што прапаноўваў згуляць там і Аляксандру Лукашэнку, але той адмовіўся і накіраваўся ў Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0