18-гадовую магілёўку, прадаўца аднаго з крам горада, абакраў калега. З кашалька дзяўчыны ў працоўны час зніклі 30 даляраў.
Высветлілася, што грошы ўзяў іншы прадавец крамы, 20-гадовы магілёвец. Дачакаўшыся, калі дзяўчына будзе занятая з кліентам, ён зайшоў у дапаможнае памяшканне, дастаў яе кашалёк і забраў гатоўку. Хлопец не ўлічыў, што крама мае камеры відэаназірання.
0
0
0
0
0
0