Кампаніі Google прыйшлося адмовіцца ад планаванага запуску версіі свайго пошуку з убудаванай цэнзурай у Кітаі. Праект згарнулі пасля пратэстаў супрацоўнікаў кампаніі, паведамляе The Intercept.

Кіраўніцтва пошукавіка было вымушана закрыць сістэму аналізу даных, якая выкарыстоўвалася для распрацоўкі цэнзураванай пошукавай сістэмы для Кітая.

Паводле дзвюх крыніц выдання, знаёмых з планамі Google, спыненне працы над сістэмай аналізу даных мела велізарныя наступствы, фактычна спыніўшы працу над цэнзураванай пошукавай сістэмай, вядомай як Dragonfly.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0