Фота ДІБДР па Смаленскай вобласці

Фота ДІБДР па Смаленскай вобласці

Смяротная аварыя адбылася 17 снежня, каля 17.05, на 374-м кіламетры трасы Масква — Мінск. 55-гадовы кіроўца Fiat ехаў у напрамку Мінска, не абраў бяспечную хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з двюма фурамі Mercedes.

У следчым упраўленні міліцыі па Смаленскай вобласці распавялі, што кіроўца Fiat спрабаваў сысці ад сутыкнення з жывёлай, якая раптоўна выбегла на дарогу.

У выніку ДТЗ дзве пасажыркі легкавіка (65 і 58 гадоў) ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы здарэння. Кіроўца Fiat з цяжкімі траўмамі шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Расіі, загінулыя жанчыны і пацярпелы мужчына - грамадзяне Беларусі. Пасольства робіць захады па інфармаванні іх сваякоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?