Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка не зможа пераабрацца на гэтую пасаду, лічыць прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, паведамляе ТАСС.

Фота: kremlin.ru.

Фота: kremlin.ru.

«Відавочна, што сёння дзеючы прэзідэнт Парашэнка не мае шанцаў пры цяперашнім раскладзе перамагчы на ​​выбарах і нават, можа быць, шанцаў выйсці ў другі тур», — заявіў Мядзведзеў журналістам.

Паводле яго слоў, для таго каб дамагчыся некаторых прэферэнцый у барацьбе за гэты пост, і была зроблена «правакацыя з парушэннем межаў тэрытарыяльнага мора Расіі ў Керчанскім праліве».

Канфлікт паміж Расіяй і Украінай абвастрыўся ў нядзелю, 25 лістапада, калі расійскае ФСБ захапіла 2 бранятанкеры і буксір ВМС Украіны з украінскімі сілавікамі на борце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0