Фота Следчага камітэта.
Два ДТЗ з цяжкімі наступствамі адбыліся прыкладна ў адзін час у Магілёўскай вобласці, паведамляе Следчы камітэт.
30-гадовы жыхар Магілёўскага раёна 23 лістапада каля 19:05, кіруючы аўтамабілем «Аўдзі» на 271-м кіламетры трасы «мяжа Расійскай Федэрацыі - Віцебск - Гомель - мяжа Украіны» збіў 17-гадовага жыхара Быхаўскага раёна, які пераходзіў дарогу.
У выніку ДТЗ хлопец атрымаў цялесныя пашкоджанні, ён у рэанімацыі.
ДТЗ са смяротным вынікам адбылося 23 лістапада каля 19:10 паблізу в.Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна.
28-гадовы кіроўца «БМВ» збіў 50-гадовую жыхарку Бялыніцкага раёна, якая пераходзіла праезную частку. Жанчына ад атрыманых траўмаў загінула на месцы. Распачатая крымінальная справа.
Кіроцы абодвух транспартных сродкаў у моманты ДТЗ былі цвярозыя.