Пляцоўкай для фінальнага шоу стане спарткомплекс «Мінск-Арэна», паведамляе БелТА.
За галоўны трафей «Еўрабачання» - крыштальны мікрафон - будуць змагацца прадстаўнікі 20 краін - гэта рэкордная колькасць за ўсю гісторыю конкурсу. Прычым сёлета ўпершыню бяруць удзел у дзіцячым «Еўрабачанні» юныя выканаўцы з Казахстана і Уэльса.
Ад Беларусі выступіць Даніэль Ястрэмскі, пад восьмым нумарам ён спяе песню «Time».
Пераможцу абяруць па суме адзнак нацыянальных журы ад кожнай з дваццаці краін-удзельніц і глядацкага анлайн-галасавання, якое працягнецца на афіцыйным сайце конкурсу аж да пачатку фіналу. Пасля жывога выступлення ўсіх канкурсантаў анлайн-галасаванне адновіцца, але толькі на 15 хвілін.
Абраць можна ад трох да пяці ўпадабаных артыстаў, у тым ліку і прадстаўніка сваёй краіны.
Канцэрт дзіцячага «Еўрабачання 2018» пачнецца а 18.00. Прамую трансляцыю будуць весці тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24», а таксама сайт Белтэлерадыёкампаніі і афіцыйны сайт дзіцячага» Еўрабачання».