Супрацоўнікі КДБ запатрабавалі ад гаспадара мінскага клуба DAclub, дзе меркавалася адзначыць гадавіну Слуцкага збройнага чыну, скасаваць дамову аб арэндзе залы.

Улады не дазволілі адзначыць гадавіну гераічнай падзеі беларускай гісторыі нягледзячы на тое, што арганізатары абяцалі чыноўнікам пазбегнуць палітызацыі мерапрыемства.

– Мы збіраліся правесці закрытую, але прадстаўнічую вечарыну, прысвечаную Слуцкаму паўстанню 1920 года. Дамовіліся з клубам, нават заплацілі частку грошай за арэнду. На гаспадара клуба у чацвер выйшлі супрацоўнікі спецслужб і рэкамендавалі яму, каб ён адмовіўся ад супрацоўніцтва з намі. Мы пайшлі у аддзел культуры Ленінскага райвыканкама і здавалася усё ўладзілі. І вось сёння нам паведамілі з клубу, што да іх зноў прыходзілі і патрабавалі скасаваць дамову, – распавядае адзін з арганізатараў, прыхільнік незарэгістраванага Руху за Свабоду Юрась Карэтнікаў.

На вечарыну было запрошана каля сотні гасцей (галоўным чынам дэмакратычных актывістаў) з розных рэгіёнаў Беларусі. Планавалася, што ў DAclub выступіць бард Аляксандр Мельнікаў, гурт «Паўночны воўк» з Віцебска, а таксама маладыя музыкі са Слуцка і Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?