З просьбай дапамагчы вярнуць згублены гадзіннік у Цэнтральнае РУУС Мінска звярнуўся грамадзянін Кітая. У дзень знікнення ён ездзіў на таксі, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Пасля паездкі мужчына заўважыў, што гадзіннік знік. На наступны дзень пасля паездкі ён звярнуўся да таксіста, аднак той сказаў, што гадзінніка не знаходзіў. Аказалася, што гадзіннік прыўлашчыў 42-гадовы кіроўца службы таксі.

Міліцыі мужчына патлумачыў, што знайшоў яго на заднім сядзенні аўтамабіля праз некалькі дзён пасля таго, як да яго звярнуўся грамадзянін Кітая.

Распачата крымінальная справа па ч.3 арт.205 (крадзеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0