Пуцін прадказаў новую гонку ўзбраенняў, калі ЗША вырашаць адмовіцца ад усіх стратэгічных дагавораў па абмежаванні ўзбраенняў з Расіяй.

Фота: kremlin.ru.

Фота: kremlin.ru.

«Праблема паўстала не ўчора і не тры дні таму, калі прэзідэнт ЗША абвясціў аб гэтым (аб выхадзе з ДРСМД, Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці). Калі вы звярнулі ўвагу, а мы звярнулі ўвагу: кангрэс ЗША ўжо уключыў выдаткі на навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы па ракетах сярэдняй і меншай далёкасці», — заявіў Пуцін.

Прэзідэнт Расіі лічыць, што такія працы праводзяцца «не для таго, каб пакласці потым вынікі гэтых пошукаў на паліцу».

Ён адзначыў, што Расію непакоіць не толькі ліквідацыя дамовы аб абмежаванні сістэм ПРА (проціракетнай абароны).

«Цяпер гаворка ідзе аб дагаворы РСМД, незразумелы лёс СНУ-3, калі ўсё гэта будзе дэмантавана, то ўвогуле нічога не застанецца ў сферы па кантролі за узбраеннем. Не застаецца нічога, акрамя гонкі ўзбраення», — падкрэсліў Пуцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?