Трох збеглых з Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы падлеткаў затрымалі, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. Хлопцаў знайшлі ў Мсціславе, куды яны прыехалі на скрадзенай машыне.

Нагадаем, падлеткі збеглі ўвечары 24 верасня, разбіўшы акно ў бальніцы, дзе яны знаходзіліся на абследаванні.

Пасля ўцёкаў яны скралі тры аўтамабілі — адну «Волгу» і двое «Жыгулёў». Дзве з гэтых машын кінулі праз тэхнічныя праблемы, але на трэцяй яны накіраваліся ў Мсціслаў. Там іх спынілі і затрымалі даішнікі. Цяпер падлеткаў чакае абвінавачанне ў крадзяжы аўто.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0