27 жніўня была пададзеная заяўка на правядзенне Маршу салідарнасці з журналістамі. Ён павінен прайсці 15 верасня па цэнтры Менска з мітынгам на плошчы Парыжскай камуны, піша bchd.info.

Адным з заяўнікаў акцыі выступіў сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі:

«Правядзенне дэманстрацый і мітынгаў у падтрымку рэпрэсаваных — гэта адно з многіх дзеянняў салідарнасці, якія могуць праявіць беларусы для таго, каб спыніць рэпрэсіі. Улады павінны ведаць, што беларусы разумеюць, што адбываецца. Яны гатовыя бараніць адно аднаго ад беспадстаўных нападак сілавых структур. Мы таксама будзем рыхтаваць іншыя формы салідарнасці, праводзіць мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах, каб як мага больш беларусаў даведаліся пра несправядлівыя пераследы і змаглі выступіць у падтрымку», — цытуе яго словы bchd.info.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0