Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыцягне да адказнасці гаспадара пітона, якога адлавілі на тэрыторыі дзіцячага садка ў Мінску.
Фота: МНС Мінска.
Змяю злавілі 15 жніўня ў Мінску на тэрыторыі дзіцячага садка і змясцілі на часовае ўтрыманне ў Мінскі заапарк.
Высветлілася, што толькі ў раёне ўстановы адукацыі пражываюць чатыры чалавекі з афіцыйна зарэгістраванымі тыгровымі пітонамі. 16 жніўня прадстаўнікі Мінскага заапарка перадалі жывёлу грамадзяніну, які заявіў на яе права.
Гаспадару жывёлы пагражае штраф да 20 базавых велічынь (490 рублёў).
Чытайце таксама: У Мінску на тэрыторыі дзіцячага садка злавілі пітона ФОТА
0
0
0
0
0
0