Паліцыя інфармавала аб тым, што ў Шяуляі адбыўся крывавы канфлікт. Грамадзянін Беларусі нажом параніў свайго сабутэльніка. Піша delfi.lt.
На ахоўванай аўтамабільнай стаянцы, у цягачы Mercedes, падчас п'янкі нецвярозы (1.35 праміле) грамадзянін Беларусі (1982 г.н.) нажом параніў свайго нецвярозага (0,7 праміле) суайчынніка (1974 г.н.). Пацярпелы знаходзіцца ў бальніцы. Ён атрымаў нажавое раненне ў вобласці сцягна. Другі ўдзельнік канфлікту затрыманы. Вядзецца расследаванне.
0
0
0
0
0
0