Сярод затрыманых кіраўнік Лібэртарыянскай партыі Сяргей Бойка і каардынатар маскоўскага штабу Аляксея Навальнага Алег Сьцяпанаў, піша Радыё Свабода. Акрамя таго, затрыманы вядучы мітынгу Міхаіл Чычкоў.
Сёння на праспэкце Акадэміка Сахарава ў Маскве прайшоў узгоднены з гарадзкімі ўладамі мітынг супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту. Паводле афіцыйных ацэнак, у ім узялі ўдзел каля дзьвюх з паловай тысяч чалавек. Паводле ацэнкі «Белага лічыльніка», у мітынгу ўзялі ўдзел шэсьць тысяч чалавек.
У Маскве, на праспэкце акадэміка Сахарава, у нядзелю
На мітынгу сабраліся грамадзяне са сьцягамі і сымболікай Лібэртарыянскай партыі Расеі, партый «Яблоко» і «Демократический выбор», руху «Открытая Россия», анархісцкіх і фэмінісцкіх рухаў, а таксама прыхільнікі апазыцыянэра Аляксея Навальнага, які прысутнічаў на мітынгу.
Удзельнікі мітынгу скандавалі лёзунгі супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту, за адстаўку ўраду і зьмяняльнасьць улады. На акцыі выступілі прадстаўнікі прафсаюзаў, актывісты, муніцыпальныя дэпутаты.
Да пенсійных пратэстаў у Расеі далучыліся гарады-мільённікі, у якіх праходзілі гульні чэмпіянату свету па футболе: Воронеж, Краснадар, Валгаград, Екацерынбург, Калінінград і Растоў-на-Доне, а таксама Пскоў, Саратаў, Волагда.
Мітынг супраць павышэння пенсійнага ўзросту ў Саратаве