ФСБ затрымала Аляксея Цемірава, вучонага з Навачаркаска (Растоўская вобласць РФ), за перадачу В'етнаму звестак, якія змяшчаюць дзяржаўную тайну Расіі, распавяла РБК адвакатка.

Аляксей Цеміраваў. Фота: irisnovoch.ru

Аляксей Цеміраваў. Фота: irisnovoch.ru

64-гадовага вучонага з Навачаркаска Аляксея Цемірава, якого абвінавачваюць ў здрадзе дзяржаве, затрымалі 18 ліпеня. Тады ён самастойна явіўся да супрацоўнікаў ФСБ, каб праверыць на сакрэтнасць дакументы з месца працы — канструктарскага бюро ІРІС («Інтэлектуальныя робастныя інтэграваныя сістэмы»), паведаміла РБК адвакатка абвінавачанага Ганна Полазава.

Адвакатка падкрэсліла, што навукоўца вінавацяць у перадачы звестак аб абсталяванні, якое ён распрацоўваў у канструктарскім бюро разам са сваім аспірантам з В'етнама. У гэтую ж краіну, па версіі следчых, Цеміраваў перапраўляў сакрэтную інфармацыю. «Але гэта ўсё [звесткі пра абсталяванне. — РБК) ёсць у адкрытым доступе, у кніжцы, якая ёсць у кожнай бібліятэцы», — сцвярджае юрыстка.

Цяпер навуковец знаходзіцца ў СІЗА «Лефортава». «Яго стан вельмі цяжкі. Збіраем медыцынскія дакументы, бо яму неабходная аперацыя», — працягнула адвакат.

За апошні час стала вядома адразу пра некалькі крымінальных спраў аб шпіянажы.

Самыя рэзанансныя з іх — справа супрацоўніка ЦНДІмаш Віктара Кудраўцава (ён нібыта перадаваў сакрэтную інфармацыю адной з краін НАТА) і справа топ-менеджара «Інтэр РАТ ЕЭС» Карыны Цуркан (яна нібыта працавала на малдаўскую разведку).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0