Да «Нашай Нівы» звярнулася шматдзетная сям'я віцебчукоў — адна з іх дачок сёлета скончыла пяты клас, на лета па беларускай літаратуры ёй задалі прачытаць 10 кніг. Вось яны: 

  1. Ян Баршчэўскі «Вужыная карона»
  2. Алена Васілевіч «Сябры»
  3. Вячаслаў Адамчык «Салодкія яблыкі»
  4. Іван Пташнікаў «Алені»
  5. Раіса Баравікова «Аповесць чатырох падарожжаў»
  6. Янка Брыль «Маці»
  7. Алесь Пальчэўскі «Рэкс і Казбек»
  8. Андрэй Федарэнка «Шчарбаты талер»
  9. Якуб Колас «Казкі жыцця»
  10. Кузьма Чорны «Насцечка».

«Мы жывём у Віцебску, — расказала маці Наталля. — Пайшлі спачатку ў філіял бібліятэкі імя Якуба Коласа. Там нам сказалі, што такіх кніг у іх няма. Што ў іх увогуле кніг па-беларуску мала і нешта яны могуць прапанаваць па-руску. Але навошта нам па-руску? Тады мы пайшлі ў бібліятэку імя Пушкіна, але там была толькі «Насцечка», больш нічога не было таксама.

Бібліятэка імя Якуба Коласа. Фота Vkurier.by

Бібліятэка імя Якуба Коласа. Фота Vkurier.by

Праўда, супрацоўніца гэтай бібліятэкі сфоткала наш спіс на мабільны, каб паказаць начальству і папрасіць абнавіць фонды. У выніку мы паехалі ў Наваполацк, дзе жывуць сваякі мужа, і там усё ўзялі». 

Ці можа такое быць, каб у вялікім абласным горадзе не было дзіцячай літаратуры па-беларуску?

Мы пазванілі ў філіял Коласаўскай бібліятэкі ў Віцебску. 

Некалькі кніг са спісу ў іх былі, праўда, супрацоўніца сказала, што асобнікаў вельмі мала, і яны амаль не затрымліваюцца ў фондзе, бо іх забіраюць. 

Пушкінская бібліятэка ўвогуле ўжо нейкі час не працуе. 

«Мы зачыненыя. Ні ўзяць, ні здаць вы не зможаце. Чакаем рашэнняў начальства, ці адкрыемся мы», — сказалі нам па тэлефоне і адправілі назад у коласаўскую бібліятэку. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?