У 2015 годзе гамельчукі пачалі засяляцца ў новабудоўлю па адрасе Пенязькова, 53. Аднак, як аказалася, трохгадовы дом быў няздольны выратаваць жыхароў ад моцных дажджоў.
У суботу а пятай раніцы гаспадары кватэры на дзясятым паверсе прачнуліся з-за таго, што са столі і разетак лілася вада. Жыхары адразу выклікалі аварыйную службу, якая прыехала на працягу гадзіны.
Але нягледзячы на «хуткую» дапамогу, урон вялікі. «Каля дзесяці вёдзер вады было ў столі на кухні, столь парвалася. Пашкоджаны ламінат па ўсёй кватэры, шпалеры, мэбля на кухні і ў пакоях, пашкодзіліся міжпакаёвыя дзверы», — пералічвае Аліна.
Жыхарам затопленай кватэры давялося амаль два дні сядзець без электрычнасці.
0
0
0
0
0
0