Доктар з Мінска спрабаваў незаконна прадаць таблеткі з псіхатропам, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз (ДКСЭ).
Таблеткі з псіхатропным рэчывам, канфіскаваныя супрацоўнікамі міліцыі ў 38-гадовага медыка прыватнай установы, даследавалі эксперты.
Выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, лекар выпісаў рэцэпт на таблеткі на аднаго кліента, які на той момант праходзіў лячэнне. Але ў аптэцы прэпарат лекар купіў сам. Праваахоўнікі затрымалі мужчыну, калі той чакаў пакупніка тавару. У яго знойдзена і канфіскавана 20 таблетак «Дыязепам».
Затрыманаму пагражае да 8 гадоў турмы.
0
0
0
0
0
0