У сталіцы Туркменістана і абласных адміністрацыйных цэнтрах забаранілі продаж алкагольных напояў. Як паведамляе Радыё Азатлык, паводле вуснага загаду, туркменскія ўлады вядуць працу па канфіскацыі спіртных напояў з прылаўкаў гандлёвых пунктаў.

Цяперашні этап барацьбы супраць продажу алкаголю ў краіне пачаўся пасля прыняцця 5 ліпеня «Нацыянальнай праграмы па прафілактыцы шкоднага ўздзеяння алкаголю ў Туркменістане на 2018—2024 гады».

Пра тое, як вядзецца неафіцыйная, але сур'ёзная шырокамаштабная барацьба супраць продажу алкаголю, спасылаючыся на словы ўладальнікаў крам, распавёў назіральнік з Ашхабада Аманмурат Бугаеў.

«У панядзелак [9 ліпеня] некалькі ўладальнікаў магазінаў расказалі, што будуць адбіраць алкаголь з прыватных крамаў. Ёсць размовы, што хочуць сабраць спіртныя напоі з усіх прыватных крам, я таксама сёння ўвечары пасля закрыцця базару збіраюся павезці ўвесь алкаголь са сваёй крамы», — сказаў мне адзін знаёмы гандляр», — распавёў Аманмырат Бугаёў.

Паводле яго слоў, услед за паведамленнямі аб канфіскацыі спіртных напояў, на наступны дзень сапраўды пачаліся рэйды.

Карэспандэнт Азатлык у Ашхабадзе высветліў некаторыя падрабязнасці магчымых прычын актывізацыі барацьбы з продажам алкаголю ў краіне.

У Туркменістане ў апошнія некалькі месяцаў павялічыліся выпадкі атручвання людзей спіртнымі напоямі, нават былі выпадкі са смяротным вынікам. Асабліва шмат такіх выпадкаў было ў некаторых раёнах Дашагуз, Лебапа і Мары.

«Паведамляюць, што ў краіну быў ўвезены метылавы спірт. І, магчыма, яго выкарыстоўвалі замест этылавага спірту. У выніку было шмат выпадкаў атручванняў, нават смяротныя выпадкі. Па гэтай прычыне праводзяцца праверкі на рынках, у прыватнасці былі канфіскаваныя алкагольныя тавары невядомага паходжання», — дадаў журналіст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0