Забарона на наведванне лясоў усё яшчэ дзейнічае ў 83 раёнах краіны, паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі.

За апошнія дні абмежавальныя меры былі знятыя ў некаторых раёнах Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Але пажаранебяспечная сітуацыя захоўваецца на большасці тэрыторый. За апошнія суткі ў лясным фондзе адбылося 7 узгаранняў. А ўсяго з пачатку пажаранебяспечнага сезона зафіксавана 312 лясных пажараў.

На перыяд дзеяння забароны грамадзянам не дазваляецца знаходжанне ў лясным фондзе нават для прагулак і адпачынку на прыродзе, забараняецца ўезд транспарту, за выключэннем службовага. Парушэнне забароны можа пагражаць штрафнымі санкцыямі (да 25 базавых велічынь, 1 БВ — 24,5 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0