Так пракаментавала сітуацыю вакол рэстарана «Паедзем паядзім» блогерка Ганна Бонд у інтэрв'ю радыё «Свабода».

— Гэта на сумленьні і духоўным выхаваньні кожнага чалавека. Ці было разумна будаваць забаўляльны комплекс каля такога жудаснага месца? Там было шмат пакутаў і гора. Гэта — на сумленьні тых, хто гэта распачаў, на сумленьні тых, хто гэта дазволіў. Не магу зразумець такую недальнабачнасьць арганізатараў і завадатараў такой, на мой погляд, абсалютна абсурднай ідэі. Я ня думаю, што людзі хадзіць туды ня будуць. Будуць. Яны ня будуць хадзіць, пакуль адбываюцца пікеты. Беларускі чалавек як таракан, да ўсяго прызвычайваецца…

Пройдзе час, усё супакоіцца і гэта будзе звычайным рэстаранам, як яны і плянавалі.

Гэтая рэстарацыя ўжо мае нэгатыўную энэргетыку. Канечне, я туды не пайду. Калі я праяжджаю па кальцавой побач з гэтымі магіламі, я адчуваю моцную энэргетыку гэтага месца. Гэта нельга не прызнаць, і нельга адмаўляць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0