Расійская журналістка, блогер і «свецкая львіца» Бажэна Рынска ў сваім фэйсбуку звярнула ўвагу на некультурныя паводзіны беларусаў на расійскіх дарогах.
Бажэна Рынска. Фота utro.ru.
«Вось гэтая беларуская машына ўзяла і выкінула пустую пластыкавая бутэльку з акна проста ў Рублеўскі лясок. Скажыце, а ў Беларусі таксама так прынята? Ці гэта толькі тут свінячыць можна?» — задалася яна пытаннем.
Машына мае нумары з Гомельскай вобласці. «Заходнія беларусы іншыя. Гэта вельмі заўважна, калі едзеш на машыне. На захад ад Мінска жыццё іншае», — прыйшоў першы камент Рынскай.
«У Беларусі якраз нельга, а ў нас можна, і яны гэта ведаюць», — наступны каментар.
«Дзелімся допісам, няхай беларусы памятаюць, што яны за мяжой», — прапануюць карыстальнікі фэйсбука.
«Дэбілы ёсць паўсюль, але ў цэлым беларусы больш акуратныя за сярэдняга расіяніна», — яшчэ адна рэакцыя.