Здарэнне адбылося 28 красавіка. 58-гадовы непрацуючы мужчына па вяртанні дадому пабачыў распачатую пляшку віна, рэшткі закускі і прыяцеля, які спаў.

Пакрыўдзіўшыся, што таварыш пачаў святкаваць у адзіночку, схапіўся за нож. Ад удару сябра памёр на месцы, а забойца пачаў думаць, як пазбегнуць адказнасці. Ён схаваў нож і вопратку, у якой быў на момант злачынства, а затым адправіўся да суседзяў, паведаміўшы, што хтосьці забіў яго прыяцеля.

Але міліцыя хутка дазналася, хто забойца. Выйсці на яго ўдалося дзякуючы выпадковаму сведку, які заходзіў у дзень забойства ў дом, каб прапанаваць працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?