Трагедыя здарылася нечакана: мужчыну з-пад самага берага зацягнула ў мора разрыўной плынню. Жонка бачыла яго літаральна за пару метраў ад сябе і нічога не змагла зрабіць, піша Onliner.by.
На пляжы было шмат людзей, яны пашыхтаваліся ў ланцужок, трымаючыся за рукі, каб уратаваць. Аднак не дасталі.
Са слоў жонкі, яны былі цвярозыя, а ратавальнікаў на гарадскім пляжы не было. Тэлефонаў у пары з сабой, трэба разумець, таксама не было.
Пара адпачывала на Шры-Ланцы актыўна: займалася каньёнінгам і рафтынгам.
У пары засталася дзевяцімесячная дачка.
Разрыўная, або зваротная, адбойная плынь (анг. rip current) — падступная плынь, што моцна нясе ад берага менавіта на паверхні.
Калі ў яе пападаеш, трэба плысці не супраць плыні, а ўбок. І не панікаваць — плынь тая не працяглая. калі яна аслабне, трэба вырвацца з яе ўбок і тады ўжо кіравацца да берага.