Ад 27 красавіка журналіст Зміцер Галко знаходзіцца ў СІЗА на Валадарцы ў Минску.
Бацька журналіста, Мікалай Галко пацвердзіў Belsat.eu інфармацыю пра выстаўленне абвінавачання. «Так. Па гэтым артыкуле, але больш пра гэта я размаўляць не хачу», — сказаў Мікалай Галко.
22 красавіка журналіста і блогера Змітра Галко затрымалі на беларуска-ўкраінскай мяжы.
Незалежны журналіст быў абвешчаны ў вышук у якасці падазраванага па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў адносінах да супрацоўніка органаў унутраных справаў».
30 красавіка Зміцер даслаў першы ліст з Валадаркі, напісала ў сваім «Facebook’у» маці журналіста, Таццяна Галко.
0
0
0
0
0
0