Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Сямён Шапіра заявіў, што статус беларускіх гульцоў, якія былі прызнаныя ў КХЛ легіянерамі, будзе абмяркоўвацца на самым высокім узроўні.

«Так, мы страцілі некаторых хакеістаў, ёсць пытанні па Стасю, Стасенку, але не сказаў бы, што гэта такая ўжо вялікая праблема. Мы працягваем кантактаваць калегамі ў Расіі па гэтым пытанні. Да гэтай тэмы плануе падключыцца і наш прэзідэнт. Учора ён сказаў, што плануе абмеркаваць гэтую тэму з прэзідэнтам Расіі.

Зараз жа атрымліваецца, што калі з'яжджаеш ў Амерыку, то застаешся беларусам, а калі ў Расію — становішся легіянерам», — сказаў Сямён Шапіра на прэс-канферэнцыі, прысвечанай развіццю хакея ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?