Якія пэрспэктывы і шанцы БНФ на прэзыдэнцкіх выбарах? Лічаныя дні засталіся да завяршэньня фармаваньня сьпісу магчымых кандыдатаў ад партыі. Сярод іх — старшыня Лявон Баршчэўскі, былы дэпутат Вярхоўнага Савету Валянцін Голубеў, прафэсар Юры Хадыка. Некаторыя фронтаўцы гатовыя ў другі раз падтрымаць непартыйнага Аляксандра Мілінкевіча, які ўжо фактычна пачаў прэзыдэнцкую кампанію.

Гэтыя ды іншыя пытаньні абмяркуюць удзельнікі Моладзевага дыскусійнага клюбу 14 кастрычніка ў 18:30 ў Сядзібе БНФ. Экспэртамі выступяць старшыня партыйнай камісіі па PR Вацлаў Арэшка, яго апанэнтам – намесьнік старшыні Партыі БНФ Юры Губарэвіч. Кожны ахвотны, незалежна ад узросту і палітычных поглядаў, можа ўзяць удзел у дыскусіі, аспрэчыць думку экспэртаў, выступіць з альтэрнатыўным меркаваньнем альбо нечаканай прапановай.

Моладзевы дыскусійны клюб. КАГО БНФ ВЫЛУЧЫЦЬ НА ПРЭЗЫДЭНТА? 14 кастрычніка, 18:30. Сядзіба БНФ

Дадатковая інфармацыя: (044) 763 42 51 (Антон Койпіш), (029) 668 58 21 (Франак Вячорка)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0