Пра гэта заявіла ў эфіры радыёстанцыі «Эха Масквы» галоўная рэдактарка сайта Наталля Радзіна.
«Мы звяртаемся да ўсіх сваіх партнёраў і ў міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, у АБСЕ, у «Камітэт абароны журналістаў», да «Рэпарцёраў без межаў», у МЗСы еўрапейскіх дзяржаў, да еўрапейскіх палітыкаў і грамадзян усяго свету, мы заклікаем да салідарнасці з намі, заклікаем ціснуць на беларускія ўлады, каб яны спынілі знішчэнне свабоды слова ў Беларусі. Мы будзем дамагацца ўвядзення санкцый за гэта», — сказала яна.
Учора ўвечары міністэрства інфармацыі Беларусі абвесціла пра блакаванне сайту Хартыі'97 за распаўсюд звестак якія, нібыта, уяўляюць пагрозу для дзяржаўнай бяспекі краіны.
0
0
0
0
0
0