Цэнтрвыбаркам Беларусі паведаміў на сваім сайце пра памылку ў відэазвароце старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай. Відэазварот быў абнародаваны на сайце ЦВК 23 студзеня і прысвячаўся рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты на сёлетніх мясцовых выбарах.

Памылка была дапушчаная супрацоўнікам ЦВК, які рыхтаваў інфармацыю аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. У выніку Ярмошына паведаміла пра адсутнасць кандыдатаў у дэпутаты па дзвюх выбарчых акругах Навагрудскага райсавета. Насамрэч, такі факт адбыўся пры выбарах у мясцовыя саветы ў 2014 годзе.

«Цэнтральная камісія прыносіць прабачэнні Навагрудскай раённай і Гродзенскай абласной выбарчым камісіям па выбарах у мясцовыя саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца на сайце ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0