Малако — самая распаўсюджаная ежа сярод усходнiх славян, сыравiна для прыгатавання смятаны, сыру, тварагу i .д.
Ад колькасьцi малака залежаў дабрабыт сям’i. У той жа час малако вельмi часта выкарыстоўвалi ў магiчных дзеяннях, зарыентаваных на захаванне здароўя i дабрабыту.
l Лiчылася, калi ўвесну, са з’яўленнем першай ластаўкi, памыцца малаком, твар будзе белым, чыстым i прыгожым.
l Каб дзiця не сурочылi, пры яго першым рытуальным купаннi ў ваду дадавалi невялiкую колькасць малака.
l Паўсюдна на Беларусi малако выкарыстоўвалi як магiчны сродак для спынення пажару, асаблiва калi ён пачынаўся ад удару маланкi.
l У той жа час у паўсядзённым жыццi гаспадыня павiнна была строга сачыць за тым, каб малако не «збягала» на адкрытае полымя — iнакш у каровы яно знiкне ўвогуле.
l Пралiваць малако на зямлю катэгарычна забаранялася. І калi крыху малака ўсё ж пралiвалася, каб пазбегнуць «малочных сурокаў», яго трэба было хутка затаптаць у зямлю.
l Калi малаком частавалi нейкую пабочную асобу, у кружку абавязкова клалi некалькi драбiнак солi. Гэта рабiлася для таго, каб «чужыя вочы» не сурочылi карову i ў яе не знiкла малако.
l У народнай медыцыне малаком адпойвалi тых, хто быў атручаны, кiслае выкарыстоўвалi для лячэння тых, каго ўкусiла змяя.