Моцны выбух прагучаў сёньня ранкам у справавым цэнтры горада Трыпалі, што на ўсходзе Лібану. Заходнія крыніцы сьцьвярджаюць, што выбуховае прыстасаваньне ўзарвалася ля аўтобуса, які перавозіў жаўнераў, і паводле папярэдніх ацэнак на месцы ёсьць прынамсі 6 забітых і 30 параненых.

Апошнім часам у Трыпалі вяліся перастрэлкі паміж размаітымі ўзброенымі групоўкамі, але той факт, што мэтай тэракту былі абраныя менавіта вайскоўцы, цягне за сабой падазрэньне, што гэта справа рук мясцовых экстрэмісцкіх арганізацыяў, асабліва цяпер, калі паміж імі пачаліся замірэнчыя перамовы.

На месцы тэракту. Фота - Reuters

На месцы тэракту. Фота - Reuters

Нагадаем, толькі два дні таму ў суседняй Сірыі ўзарвалася набіткаваная выбухоўкай машына - тэракт у якім загінула 17 чалавек. Там па-ранейшаму вядзецца сьледства, але дзяржаўныя СМІ цьвердзяць, што тэрарыст прыйшоў з суседняй краіны. Сырыйскі прэзыдэнт Башар Асад зазначыў, што апошнім часам “экстрэмісты”, якія дзейнічаюць на Поўначы Лібану, “усяляк разгойдваць стабільнасьць у Сырыі”.

У яшчэ адным тэракце, які адбыўся паўтары месяцы таму ў Трыпалі, загінула 18 чалавек і 40 былі параненыя. Тады прыстасаваньне выбухнула на люднай вуліцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?