Фота гэтае і далей — Zrobym architects
Архітэктурная студыя Zrobym architects падзялілася рэндарамі праекту па мадэрнізацыі будынка, які новы ўласнік вырашыў перакваліфікаваць у дзіцячы цэнтр.
«Дзіцячы садок — гэта неад'емная частка жыцця кожнага дзіцяці. Там яму павінна быць цікава і займальна, — распавядаюць аўтары праекта. — У экстэр'еры гэтага дзіцячага садка мы паспрабавалі максімальна распрацаваць не толькі самі фасады, але і пляцоўку. Вялікі ўпор быў зроблены менавіта на гульнявую частку, каб малыя не толькі маглі пагуляць, але і развіваць мысленне і творчасць».
Нават самі фасады складаюцца з часткі гульнявое зоны: на сценах можна маляваць крэйдаю.
«Паколькі бюджэт быў мінімальным, мы выкарысталі недарагія, але крэатыўныя матэрыялы», — паведамляюць архітэктары.