У амерыканскім штаце Вірджынія лёс выбараў у Палату дэлегатаў мясцовага заканадаўчага сходу вырашыла лёсаванне — пасля таго, як прадстаўнікі дзвюх вядучых партый набралі на выбарах у адной з акругаў абсалютна аднолькавую колькасць галасоў.

Кіраўнік выбарчай камісіі штата выцягнуў запіску з імем рэспубліканскага кандыдата Дэвіда Янсі. Такім чынам, рэспубліканцам удалося ўтрымаць большасць — 51 на 49 — у Палаце дэлегатаў.

Прадстаўнікі выбарчай камісіі адзначаюць, што лёсаванне апошні раз вырашала лёс выбараў у штаце амаль 50 гадоў таму, аднак яшчэ ніколі ад яго не залежала, якая партыя будзе мець большасць у палаце.

Дэмакраты заявілі, што будуць дамагацца новага перападліку галасоў. Іх пералічвалі ўжо некалькі разоў, прычым па выніках аднаго з пералікаў кандыдат ад дэмакратаў Шэлі Саймандс апярэджваў рэспубліканца на адзін голас. Аднак пры новым пераліку высветлілася, што галасы размеркаваліся пароўну. У адпаведнасці з законамі штата, было прызначана лёсаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?