Як паведамляе The Hill, агенты ФБР з горада Літл Рок дапыталі прынамсі аднаго сведку па справе аб рабоце фонду, які збіраў грошы для выбарчай кампаніі Хілары Клінтан.

Суразмоўцы выдання распавялі, што агентаў цікавіць пытанне, ці абяцала Клінтан, калі была дзяржаўным сакратаром, палітычныя прэферэнцыі і пасады людзям, якія фінансава ўкладваліся ў яе кампанію.

Акрамя гэтага ФБР цікавіцца, ці адпавядала дзейнасць Фонду Клінтан падатковаму заканадаўству ЗША, распавялі суразмоўцы выдання.

Афіцыйна ў ФБР ніяк не каментуюць інфармацыю пра новае расследаванне. Афіцыйны прадстаўнік Клінтан Нік Мерылл і прадстаўнік Фонду Клінтан Крэйг Мінасян свае каментары не далі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?