Абноўлена раніцай 5 студзеня: хлопчык знайшоўся.

* * *

Вучань 5-га класа Гарадзейскай школы-інтэрната Арсень Несцяровіч сыйшоў з дому на вуліцы Фабрычнай у аграгарадку Бальшавік 4 студзеня каля 17:00.

Мама пакінула хлопчыка аднаго дома, і ён адправіўся ў Мінск. Апошні раз яго бачылі каля 19:00 у раёне вуліцы Шчадрына ў Мінску.

Раней хлопчык ужо сыходзіў з дому. Міліцыя мяркуе, што ён можа быць у гандлёвых цэнтрах ці рэстаранах хуткага харчавання.

Прыкметы: на выгляд 11 гадоў, рост 160 см, хударлявага целаскладу, валасы прамыя бялявыя, вочы блакітныя.

Апрануты хлопчык быў у зялёную балоневую куртку, штаны зялёнага колеру і чорныя чаравікі.

Калі вы ўбачыце хлопца, пазваніце па нумарах:

+375295078640,

+375296867690,

80172290704.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?