Юля і Дзяніс Кур'ян.
Пра свой развод Дзяніс распавёў парталу kp.by толькі цяпер, хаця афіцыйна былыя муж і жонка разарвалі адносіны яшчэ ў мінулым годзе. Пара доўгі час наведвала псіхолага і спрабавала «дамовіцца», але, як відаць, не ўдалося.
Юля пакінула сабе прозвішча мужа. Дзеці таксама засталіся з ёй: Дзяніс бачыцца з імі некалькі разоў на тыдзень.
Нагадаем, яшчэ год таму пара выглядала самай шчаслівай у свеце. Дзяніс дзяліўся з журналістамі сакрэтамі шчаслівага шлюбу і публікаваў у інстаграме гарачыя фотаздымкі Юлі.
***
На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.
0
0
0
0
0
0