У Тэль-Авіве зрабілі самую высокую ў свеце вежу з дзіцячага канструктара. Пра гэта піша Ynetnews. Вышыня вежы Lego Tower складае 36 м, гэта параўнальна з 12-павярховым домам. Папярэдні рэкорд вышыні вежы з канструктара Lego быў усталяваны ў 2015 годзе: супрацоўнікі італьянскага падраздзялення кампаніі Lego ўзвялі будынак вышынёй 35 м на Сусветнай выставе ў Мілане.

Пабудовай вежы ў Тэль-Авіве займаліся жыхары горада, 26 каманд збіралі вежу па частках, а затым злучылі іх на плошчы Рабіна. Афіцыйная цырымонія адкрыцця незвычайнага аб'екта прайшла яшчэ ў 2017 годзе — 27 снежня. Арганізаваўшы падобную «будоўлю», жыхары Тэль-Авіва хацелі ушанаваць памяць 8-гадовага хлопчыка Амера Саяга (Omer Sayag). Хлопчык захапляўся канструктарам, аднак памёр ад раку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0