Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес плануе наведаць Расію і Беларусь пасля свайго дзяржаўнага візіту ў Кітай. Пра гэта паведамляе лацінаамерыканскае агенцтва навінаў Прэнса Лаціна.

Паводле звестак агенцтва, візіт Чавеса ў Кітай пачынаецца ў аўторак, 23 верасня. У Пекіне ён плануе правесці перамовы са старшынёй КНР Ху Цзіньтао, іншымі прадстаўнікамі ўлады, а таксама вядучымі бізнесменамі Кітая.

Пасля Пекіна Чавес наведае Расію і Беларусь, а затым Францыю і Партугалію, паведамляе Прэнса Лаціна. "Асноўнай мэтай гэтага туру зьяўляецца пашырэнне двухбаковых сувязей і падпісанне пагадненняў у эканамічнай, сацыяльнай і культурнай сферах, а таксама пашырэнне палітычнага дыялогу па міжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць", — зазначае агенцтва.

Нагадаем, Уга Чавес ужо тройчы наведваў Беларусь — у ліпені 2006, у чэрвені 2007 і ў ліпені 2008 гадоў.

У снежні 2007 года Венесуэлу наведаў А.Лукашэнка. Падчас яго візіту адбылося адкрыццё беларуска-венесуэльскага сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты "ПетраВенБел" у штаце Ансаатэгі, быў падпісаны шэраг міжурадавых і міжведамасных дакументаў у розных сферах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0