Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і амерыканскі лідар Дональд Трамп каротка пагаварылі перад цырымоніяй фатаграфавання лідараў на саміце АЦЭС (Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва) у В'етнаме, паведамляе Reuters.

Раней прэс-сакратар Белага Дома Сара Сандэрс паведамляла, што Трамп не плануе сустракацца з Пуціным на саміце і такая сустрэча не прадугледжаная ў раскладзе прэзідэнта ЗША. Зрэшты, яна не выключала магчымасці нефармальнай размовы Пуціна і Трампа. «Яны будуць у адным месцы. Ці могуць яны выпадкова сустрэцца і сказаць «прывітанне»? Гэта сапраўды магчыма і верагодна», - казала Сандэрс, яшчэ раз нагадаўшы, што пра «афіцыйную сустрэчу» гаворкі не вядзецца.

Як адзначае Reuters, у суботу, 11 лістапада, Трамп і Пуцін ізноў паціснулі адзін аднаму рукі і абмяняліся парай фразаў, калі ішлі да месца фатаграфавання лідараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0