У Зімбабвэ зьявіцца кабінет нацыянальнага адзінства

Лідэр зімбабвійскай апазыцыі Морган Цвангіраі і прэзыдэнт краіны Робэрт Мугабэ дамовіліся пра падзел улады.

Пагадненьне будзе падпісана ў панядзелак, пасярэднікам выступіў прэзыдэнт ПАР Таба Мбекі.

Першым заяву на гэты конт зрабіў лідэр Руху за дэмакратычныя перамены, які выступіў адразу пасьля сканчэньня перамоваў.

Затым склікаў прэс‑канфэрэнцыю Таба Мбекі. Мугабэ ад камэнтароў устрымліваецца.

Мяркуецца, што за Мугабэ будзе захавана пасада прэзыдэнта краіны, тады як ягоны закляты палітычны апанэнт Морган Цвангіраі атрымае пасаду прэм’ер‑міністра.

У першым туры прэзыдэнцкіх выбараў, які прайшоў у сакавіку, Цвангіраі атрымаў больш галасоў, чым Мугабэ, аднак зімбабвійскі Цэнтарвыбаркам вабвясьціў, што ён не дасягнуў 50‑працэнтнай мяжы, і абвясьціз другі тур.

У другім туры Цвангіраі зьняў сваю кандыдатуру, абвінаваціўшы ўлады ў запалохваньні яго прыхільнікаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?