Фота з афіцыйнага твітара «Барселоны»

Фота з афіцыйнага твітара «Барселоны»

Матч сёмага тура чэмпіянату Іспаніі паміж «Барселонай» і «Лас-Пальмасам» завяршыўся хатняй перамогай каталонскага клуба з лікам 3:0. Сустрэча прайшла без гледачоў з-за рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі.

Для «Барселоны» гэтая перамога стала дзявятай запар у гэтым сезоне. Дубль у Месі, забіў таксама Бускетс.

«Барселона» рашуча асуджае тое, што адбывалася сёння ў розных частках Каталоніі, дзе грамадзянам не давалі магчымасць выказаць сваё меркаванне шляхам галасавання. У сувязі з гэтай пазаштатнай сітуацыяй кіраўніцтва «Барселоны» вырашыла правесці гульню з «Лас-Пальмасам» без гледачоў, бо кіраўніцтва Ла Лігі адмовілася перанесці сустрэчу на іншы дзень», — гаворыцца ў заяве каталонскага клуба.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0