Жанчына пайшла ў грыбы яшчэ 19 верасня, сувязі з ёй не было.

22 верасня яе заўважылі ў лесе з борта верталёта МНС. Аднак прызямліцца побач з жанчынай магчымасці не было. Таму выратавальную групу з супрацоўнікаў міліцыі і лясной гаспадаркі высадзілі за кіламетр ад месца выяўлення жанчыны.

Дабраўшыся да пенсіянеркі наземная група вынесла яе з лесу і перадала медыкам. У пошукавых працах былі задзейнічаныя работнікі МУС, выратавальнікі, Чырвоны крыж, пошукавыя групы, а таксама верталёт, паведамляе прэс-служба МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0