У Францыі ўзброены малатком мужчына напаў на мінакоў. Напад адбыўся сёння каля поўдня ў горадзе Шалон-сюр-Санэ. Паведамленне аб нападзе ў твітары апублікавала прэс-служба прэфектуры Сона і Луара, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

«Мужчына напаў на дзвюх жанчын з малатком, адна з іх атрымала няцяжкія раненні галавы», — гаворыцца ў паведамленні прэфектуры.

У дакуменце таксама ўказана, што нападнік быў у чорнай вопратцы, а яго твар быў схаваны. Акрамя таго, вядома, што падчас нападу ён крычаў «Алах акбар». Мужчыну ўдалося ўцячы з месца здарэння, паліцыя вядзе яго пошукі, жанчынам аказаная медыцынская дапамога.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0