Мінская міліцыя затрымала мужчыну, які нападаў на жанчын у жылых дамах на тэрыторыі Фрунзенскага раёна сталіцы, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

guvd.gov.by

guvd.gov.by

Затрыманне адбылося дзякуючы ў тым ліку пільным грамадзянам, якія тэлефанавалі ў міліцыю. Нападнікам аказаўся 27-гадовы непрацуючы ўраджэнец Брэсцкай вобласці.

У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 («Хуліганства») КК РБ. Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 6 гадоў. Таксама у праваахоўных органаў ёсць падставы меркаваць, што гэты грамадзянін можа быць датычны да аналагічных злачынстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?